Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мелы інтэрас дзяржавы, а адзіны аргумэнт, да якога яны прыбегаюць баронячы сваю тэорыю, — гэта кулак.

Macht vor Recht" — кажуць яны. Сьвет збудован на сіле, на прымусе, на панаваньні сільнага над слабым. Жыць пад сонцам можа толькі сільны, і ў яго сіле, ў яго перавазе — яго право і апраўданьне.

Вышэйшай ступені праяўленьня сваіх творчых сіл, а разам з тым вышэйшай ступені свайго дабрабыту, народ можа дасягнуць толькі тады, калі будзе арганізаваны ў запраўды моцную дзяржаву, каторая магла-б разсунуць межы свайго ўплыву да ўсясьветнага значэньня. Дзяржава павінна быць моцнай у сьціслым значэньні гэтага слова — яна павінна мець добра збудаваную армію, акуратны „жалезны кулак."

Чым нацыя мацней мілітарна, тым яна пэўней сябе, тым менш яна абмежана староннымі ўплывамі і суседзямі, і тым больш свабодна яна для свайго жыцьця.

Ад ступені мілітарнай сілы дзяржавы залежыць магчымасьць падбіць пад сябе іншые народы, прымусіць іх служыць сваім мэтам, развярнуць шырока ўласную нацыональную культуру і, карыстаючыся пад ярэмнай працай і багацьцямі малых народаў, — даць сьвету ўсё тое, на што вялікадзяржаўны народ здолен. Дзеля гэтага, толькі сільнаму, вялікаму народу адчыняны шляхі жыцьця; малым і слабым нацыям месца німа: яны павінны шчезнуць з аблічча зямлі, ці растаіцца без астатку ў стыхыі вялікага народу.