Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
V. Sacro egoismo.

Ідэалёгія прэсьціжу і патрэбнасьці: Macht vor Recht. Mера зацікаўленасьці Польшчы на Беларусі. Крыху цыфр: а) Параўнаньне тэрыторыі і насяленьня; в) польская земляўласнасьць на Беларусі; с) Беларусь — як рынак. Саліднасьць агульных экономічных пэрспэктыў.

„У кожным, хоць бы самым далёкім
куточку гэтае краіны, авеянай чароў-
най панадай успамінаў, можна знай-
сьці рэальнае значэньне яго для Поль-
шчы з боку экономічнага, комуніка-
цыоннага і стратэгічнага."Проф. О. Галецкі.

Другая група тэорый, як вышэй заўважана, падыходзіць да пытаньня аб ўсходніх граніцах Польшчы ня з пункту погляду права, але з пункту погляду патребнасьці.

Прадстаўнікоў гэтае групы цікавіць пытаньне не аб тым, ці мае Польшча право прэтэндаваць на граніцы 1772 году, але ці зможа яна узмацаваць гэтые прэтэнсіі сілай. Яны не турбуюцца аб якім небудзь юрыдычным апраўданьні сваіх дамаганьняў, для іх не істнуюць аргумэнты, маючые моральную абавязковасьць. Адзіным апраўданьнем для іх зьяўляецца добра, па іхняй думцы, зразу-