Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

путатаў ад селян быў як мага меншы, а лік дэпутатаў ад заможных клясаў, (прэдстаўнікамі якіх на Беларусі зьяўляюцца, галоўным чынам, польскіе памешчыкі,) быў як мага большы.

Дзякуючы адсутнасьці пэўнай урадовай статыстыкі, палякі, заінтэрасаваные у адваротным, г. зн. ў павялічаньні, чаго-б гэта ні каштавала, ліку жыхароў польскай нацыональнасьці, усчынаюць цэлы рад сэпаратных досьледаў, якіе прыводзяць, як і трэба было чакаць, да пажаданых цыфр. Навучнай пастаноўкі і безстароннасьці ў гэтых досьледах яшчэ менш, чым у абсьледаваньнях расейскага ураду; прынцыпіальнага значэньня факты трактуюцца вельмі груба.

Так напр., п. Сьвехоўскі у сваей працы: „Żywioł polski na ziemіach litewskich"[1], з самапэўнасьцю, годнай лепшага застасаваньня, гаворыць:

„На тэй культурнай роўні, на якой знайходзіцца галоўная маса беларусаў, рашаючую ролю пры іх самаазначаньні адыгрывае релігійны сьветапагляд. Дзеля гэтага, мы будзем бліжэй да праўды, калі рубрыку „палякаў" злучым з рубрыкай так званых „беларусаў-каталікоў", каторых мы з аднальковым правам можам назваць „белапалякамі" (?!), і гэту аб'еднаную рубрыку прыймем як выяўленьне польскасьці краю."

  1. M. Swiechowski: „Żywioł polski na zіemiach litewskich." Zakopane, 1917 г. Стр. 18-19. яшчэ раней гэты „мэтод", толькі не так шырака, ужыу E. Maliszewskі. — "Polacy i polskość na Litwie i Rusi", W-wa, 1916.