Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш актыўнай пропаганды каталіцтва, як, напр., у Вільні і Віленскім павеці.

Гэта параджае шмат закалотаў.

Яшчэ больш закалотаў параджае няпэўнасьць, а дзе і поўная адсутнасьць, статыстычных данных.

Прасьледуючы тые ж патрыотычые мэты, жадаючы прыдаць „русскому элементу" ў заходных губэрнях імпануючы характар, старая ўлада залічала у рубрыку „русскіх" ўсіх тых праваслаўных беларусаў, якіе былі ня цьвёрды у сваей нацыональнай сьвядомась; беларусаў-жа каталікоў, называўшых сябе „каталікамі", залічала ў рубрыку „палякаў". Бывалі, праўда, здарэньня, калі, ня хочучы павялічваць лік палякаў, статыстыкі залічалі запраўдных палякаў у лік каталікоў-беларусаў. Гэта здаралася рэдка таму, што лік запраўдных палякаў на Беларусі надта не вялікі, а тыя што ёсьць, моцна сьвядомы сваей нацыональнасьці.

Наагул, расейская урадовая статыстыка ня выдзеляецца безстароннасьцю і ня можа пахваліцца навучнай пастаноўкай.

Як недасканальны і залежны ад палітычных комбінацый былі яе статыстычные вылічаньня, можна угледзіць хоць бы з зверхняга параўнаньня цыфры палякаў на Беларусі згодна перапісі 1897 г. з цыфрамі, вывядзенымі ў перапісі 1909 г., зробленай па загаду Сталыпіна з мэтай устаноўленьня земскага урадаваньня ў заходным краю.

Тлумачыцца гэтая характэрная разбежнасьць тым, што пры устанаўленьні земства па куріальнай сыстэме, расейскі урад быў зацікаўлен, каб лік дэ-