Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чатку — польскае дзяржавы. За ўвесь час, пакуль польская палітычная сьвядомасць захоўвала ў сябе хоць цень правоў Польшчы на Беларусь, апошняя не ўяўлялася ей інакш, як польская провінцыя, з „літоўскім" адценкам, каторая абагачае польскую культуру і ў канцы канцоў павінна стапіцца з польскай стыхіей.

Цэннай самой па сабе, суб'ектам праваадносін і адзінкай палітычна роўнай, Беларусь за гэты час ніколі не лічылася.

Як і старая Расея, Польшча да гэтага часу не лічыла беларусаў палітычным народам, здольным ставіць сабе свае мэты, якіе павінны былі-б служыць яго ўласным інтэрасам.

Мы ня склонны дабачаць у гэтым што небудзь такое, што парочыло-б Польшчу ў вачах беларускага народу. Прычынай гэткага нэгліжаваньня беларускай национальнасьці і яе дзяржаўнай здольнасьці служыло адзіна тое, што сам беларускі народ не дайшло яшчэ пэўнай ступені самасьвядомасьці і арганізаванасьці, якая звычайна дае право на прызнаньне з боку суседзяў.

Мы зьвертаем увагу на гэта толькі таму, каб паказаць, што Польшча аказалася непадгатаванай дзеля вырашэньня ўзьнікшай перад ей задачы.

Падгатавацца да гэтага было нааул трудна. Ніхто ў Польшчы ня мог думаць, каб беларускае адраджэньне, яшчэ дзесяць гадоў таму назад змагаўшаеся з расейскім урадам за право друкаваць лемэнтары на беларускай мове, пранікло ў тоўшчу народу, раскалыхало масы і пасунуло іх на творчасьць самаістнай дзяржнаўнасьці.