Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

паўстаньню 63 году - беларускі народ быў заўважан і прызнаны, як аддзельная нацыональнасьць і як аснаўная сіла краю. Зьвярнуцца да гэтай сілы, як да свайго саюзьніка, польская шляхта, кіраваўшая паўстаньнем, натуральна, не магла; у гэтага „саюзьніка" быў саўсім іншы смак і інтэрасы. Адзіна, каго ён мог бы зразумець і падтрымаць у тыя часы, дык гэта Пугачова, Гонту, Жэлезняка.

Але да яго зьвярнуліся, і гэта вельмі знаменна. У ём прызналі, часьцю маўкліва, часьцю адкрыта тую сілу, без якой кожная барацьба проціў Расеі наўперад засуджалася на неудачу. Паўстанцы першые заўважылі, што абмылка іх заключаецца ў нябытнасьці на іх старане народу у даслоўным гэтага слова значэньню. І дзеля гэтага да яго зьвярнуліся.

Што цекаўней за ўсё, зьвярнуліся на роднай беларускай мове. „Мужыцкая праўда“, „Гутаркі старога дзеда" і другіе палітычные і агітацыйные брашуры і адозвы, уложаные у простых, зразумелых селянам словах, аб чужасьці расейскай улады на Беларусі, аб яе насільніцкім характеры, аб процілегласьці інтэрасаў беларускага народу і расейскага (маскоўскага) рабілі сваё уражаньнье. Яны абіцалі народу звальненьне ад усіх яго мук, паварот быўшай свабоды веры, клікалі народ на змаганьне з расейскім насільствам, на аружны бунт супроць расейскаго самаўласьця.

Як шчыры былі гэтыя абіцаньня, і што запраўды магла даць звольненая Польшча Беларусі, — другое пытаньне. Нам ласьне, нават ня ведама, чым кіраваліся паўстанцы, пускаючы ў народ про-