Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

для самога самаўласьця, і таму ім карысталіся асьцярожна, як сільнай атрутай.

Былі пушчаны чуткі, што польскіе паны паўстаюць супроць расейскаго ураду, каб вярнуць сабе даўнае панаваньне над краем, а беларускага селяніна загнаць ізноў на ненавідны прыгон. Гэта была яўная провокацыя, але яна мела послух, асабліва у некаторых паветах Вітэбскай губерніі; селяне ладзілі аблавы на паўстанцаў, лавілі іх паадзінока і групамі, ды аддавалі у рукі паліцыі.

Паны з аксакоўскага „Дня" і каткоўскіх „Московскіх ведомостей дарэмна лічылі, што ўсё гэта рабілася з мэтай абароны расейскай дзяржаўнасьці. Саўсім не! Селяне арганізовывалі гэты аблавы на паўстанцаў не таму, што тые паўставалі супроць расейскага ураду, а таму, што гэта былі „паны", памешчыкі, прыганятые эксплёататары яго цяжкой працы. На гэты чыннасьці пад'юджвала іх не клопатнасьць аб захаваньні ў сіле дзяржавы расейскай, якой яны ня ведалі, але інстынкт змаганьня суцроць пана, клясовы інстынкт прыгоннікаў, намагаўшыхся спагнаць сваю злосьць на векавечных сваіх угнетацелях. Імі кіравала не дзяржаўная ідэя і не любоў да Расеі, але элемэнтарная клясовая ненавісьць.

Але гэта былі выключэньня. Наагул, беларускае селянства ставілося да паўстаньняў пассыўна, не бачучы ў іх для сябе ні яўнай карысьці, ні яўнай шкоды. Тым ня меней, сама памяць аб гэроічным змаганьні, успаміны аб паўстаньнях - у яго захаваліся і да барцоў тых ён адносіцца з пашанай.

Часы паўстаньняў памятны беларусам яшчэ і таму, што гэты час — я гавару аб другім