Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дарогай хоць бы зьверхняга азнаёмленьня з біографіямі і работамі пачынальнікаў нашага адраджэньня, як напр. Баршчэўскага, Дуніна-Марцынкевіча, Верыгі-Дарэўскага, Сыракомлі і інш., мы вызначаем безпасярэдную сувязь гэтага адраджэньня з выключным прасьветным уплывам Bіленскага унівэрсітэту.

Трудна ў гісторыі другіх краёў і другіх народаў знайсьці прыклады так шпаркага і пышнага росквіту духа і зьвязаных з ім гістарычных празрэній. І хоць Віленскі унівэрсітэт быў створаны не беларускімі сіламі, але Беларусь ня меней ад Польшчы мае право з хвалой успамінаць аб гэтай агульнай страніцы гісторыі. Яна была агульнай — гэта безумоўна. І нават больш таго: мы важымся уцьверджаць, што калі-б Віленскі унівэрсітэт пратрываў яшчэ десятак-другі гадоў, ён стаўся бы больш беларускім, чым польскім: акружаўшая яго беларуская стыхія з часам узяла бы верх над уплывамі польскімі, крыніцы якіх знайходзіліся на этнографічных абшарах Польшчы.

Ссылка на гэту слаўную страніцу нашай агульнай гісторыі мае у кожным здарэньню для беларускага народу бязьмерна большае значэньне, як дзесяткі зацьвілеўшых, і зьедзяных мольлю актау уній.

Не юрыдычнымі формуламі, не хітроразумнымі палітычнымі махінацыямі, карысыць ад каторых для Беларусі была вельмі няпэўная, але агнём і сілаю духа, нядоўга пыляўшага і ня здолеўшага выявіць крыніцы сваей моцы, пакрыжаваны нашы народы.

Роля Вільні ласьне такая і сьляды яе жывуць паміж нас яшчэ і да гэтуль.