Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана
I. Слова уступнае.
Аб паняволеных нацыях і іх волі да жыцья. Разбурэньне „вялікай турмы народаў" і патрэба гістарычных атэстатаў. Змаганьне Беларусі за дзяржаўнасьць — як адзінае апраўданьне. Зьвязь беларускага адраждэньня з Польшчай.

Галоўнай азнакай, вызначаючай палажэньне народа ў гісторыі, зьяўляецца яго ўласная моц, яго воля да жыцьця. Усе іншые азнакі — роль ураду, адносіны суседзяў і розные іншые об'ектыўные варункі, маюць другораднае значэньне.

Калі жыцьцёвые сілы Рыму вычэрпаліся, калі ў яго аслабела воля да жыцьця — ён паў, і ніякіе комбінацыі разсудчага, палітычнага характару, ніякіe глыбокадумые проэкты не маглі збавіць яго ад сьмерці. Як чэлавек, зжыўшый свае жыцьцё і утраціўшый у працэссе яго жывотные сілы засуджэн на сьмерць, гэтак сама і народ, перажыўшый сваю гісторыю павінен зыйсьці са сцэны, зьнікнуць з аблічна зямлі.

Калі вычэрпываюцца усе сілы народу, калі зжываюць сябе і пазбаўляюцца волі да жыцьця усе яго складные часьці, калі не астаецца ў ім ніводнай групы, ніводнага стану, годнага вясьці барацьбу за істнаваньне, тагды памірае, зыходзіць са сцэны ўвесь народ без астатку. Але калі друзеюць сілы якой небудзь часьці яго, калі здольнасьць да творчай чыннасьці утрачвае толькі асобны стан, асобная група яго, то ўвесь народ