Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе рукі, выражаючыся ў круглай суме 3 міл. залтых рублёў. Калі Польшча зьдзейсьніць проэкты сваіх капіталістычных кругоў і запраўды захопіць Беларусь у граніцах 1772 году, дык гэтым самым яна перайме ня толькі мінулую ролю Нямеччыны, але так сама Астрыі і, ў часьці, Румыніі: Лібава, Рыга, Віндава і Рэваль — на поўначы і Мікалаеў, Адэса на поўдні — будуць фактычна ў яе распараджэньні. Уся быўшая сухапутная граніца Расеі з Нямеччынай і Аўстрыей (а па часьці і з Румыніей, ў сілу залежнасьці Украіны ад водных шляхоў Беларусі) — будзе так сама ў яе руках. Гэткім чынам, увесь вываз быўшай Расеі ў Нямеччыну, Чэхію, Вэнгрыю, Аўстрыю і ў львінай долі ў другіе староны, так сама як і амаль што ня ўвесь увоз гэтых краін на ўсход, — пойдзе праз Польшчу.

Прыймаючы-ж пад увагу, замкнутасьць ўсходніх граніц на працягу шасьці гадоў вайны, выкліканае гэтым і бальшавіцкай гаспадаркай аграмаднае апусташэньня спажывецкага рынку ўсходу, і надзвычайную патрэбу заходных рынкаў ў ўсходным сырцу, — можна сабе уявіць, якіе колосальные пэрспэктывы адчыняюцца перад Польшчай, калі яна зьдзейсьніць плян захопленьня граніцы 1772 году.

Рэалізаваць гэтые пэрспэктывы Польшча можа толькі пад тым варункам, калі будзе гаспадарыць на Беларусі, як у сябе ў даму, калі аберне Беларусь ў свой ўнутраны рынак. Толькі палітычная гегемонія Польшчы над Беларусьсю можа забаспечыць ей у поўнай меры гегемонію экономічную. Як толькі Беларусь высьлізьне з арбіты