Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праведзяньне каналаў, утылізацыю так зван. ,,белага вугаля" — рэк і г. д.)

Урэшці, не апошнюю ролю ў гэтым сэнсі будзе адыгрываць мандат на адбудову зруйнаваных вайной заходных паветаў Беларусі, на які мандат Польшча мае вялікую ахвоту і які, звычайна, будзе праводзіцца рэальным прылажэньнем у форме загранічнай валюты.

Зьвернем кароткую увагу яшчэ на адну старану гэтае справы. Калі глянуць на географічную карту Беларусі, дык відаць, што праз яе тэрыторыю праходзяць шляхі зносін паміж Балтыцкім і Чорным морам. Стары шлях з Рыгі ў Адэсу ляжыць акурат па беларускай зямлі. Улада, якая узмацуецца на гэтых тэрыторыях, будзе мець да свайго распараджэньня найбольш танные і таму найбольш выгодные шляхі паміж гэтых двух марэй па рэках Дзьвіне-Дняпру з аднаго боку, па Нёману-Прыпяці з другога і па Нёману-Бугу з трэццяга. Гэтые шляхі найбольш прыгодны для транзіту цяжкіх тавараў — лесу, лесных матэр'ялаў. дроў, пянькі, скоту, скур і г. д., каторымі багата Беларусь. Валадаючы гэтымі шляхамі, Польшча неунікнёна будзе мець гегемонію над балтыцкімі портамі і будзе эканамічна душыць ўсе балтыцкіе дзяржавы, а так сама і Украіну.

Калі-б зьдейсьніліся пляны Польшчы аб граніцы 1772 году, дык яна бы запанавала над усім тавараабменам ўсходу Эўропы.

Да вайны, ведама, увесь увоз расейскай імпэрыі ў першую чаргу выкарыстоўвала Нямеччына: ¾ усяго тарговага балансу Расеі праходзілі праз