Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IV


Мы жывілі надзеі — разам з ей прыдзе воля і нашаму народу. Жывілі ў памяці успаміны аб супольнай мінуўшчыне — імкнулісь забыць благое, памятаваць толькі добрае.

І што-ж выйшла? Прышла воля — прышла Рэвалюцыя — Польшча ўстала і… пашла гуляць па беламу целу Беларусі польская нагайка. За пышнымі маніфэстамі соцыаліста — маршалка Пілсудзкага, прышлі на Беларусь жандары, за жандарамі — галіцыйскіе ўрадоўцы і ксендзы. Месцовы абшарнік пачуў сябе добра… А праз пару гадоў — пан Домбскі падзяліл Беларусь з таварышам Іоффэ на аснове „ўзаемных інтэрасаў“.

Горш за ўсё тое, што ўсё гэта сталася так неспадзявана.

За польскім народам, бліжэй — за рэвалюцыйнай групай польскага народу — мы праглядзелі польскую дзяржаву.

Жыцьцё бязлітасна разбіла ілюзіі.

І добра зрабіла. Горш за ўсё неспадзяванкі, выкліканые ілюзіямі. Нездаровае, шкадлівае зьявішча. Туманіць вочы, зьбівае са шляху.

У сваей працы я, ласьне, хачу хоць крыху дапамагчы жыцью пазбавіць нашу цяжкую барацьбу за вызваленьне — ўчарайшых ілюзій.

Пытаньне беларуска — польскіх адносін, зразумела, вельмі складнае і для свайго дэтальнага