Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтыя эскізы мелі на мэце не правядзеньне якіх небудзь групавых поглядаў, а выяўленьне тае істоты жыцьця, якая істнавала ад самага пачатку чалавецтва і рабіла спробы зрэалізавацца у розных кірунках: эльлінскай культуры, хрысьціянсцьве, гуманізьме, ў дэмакратычным і соцыялістычным рухах, паміж іншым і ў анархізьме, покуль усе гэтыя рухі не зьмярцьвіла застылая форма. На шляху чалавечай творчасьці вырастала перашкода ў постаці, хочучай валадаць формы. І форма захапляла жыцьцё, дыктавала свае ўмовы. А чалавечая душа рвалася з яе кайданоў хацела спарадкаваць жыцьцё так, як казала ўласнае сумленьне, хацела ісьці за сваімі ўласнымі імкненьнямі, чула, што гэта — непатрэбна „зьвязаваць ярма цяжкія і незнасімыя і ўскладаць на плечы людзям“. і ўцякала ад гвалцячага жыцьця, шукала свайго ратунку.

І, як вызваленьне, яшчэ на зары чалавецтва, загучэлі чароўныя вечна-прыгожыя, вечна-жывыя словы Бога аднаўленьня Бога ўваскрасеньня:

„Прыходзьце да Мяне ўсе струджаныя і пакрыўджаныя і я супакою вас. Бярэце ярмо маё на сябе і навучэцеся ад мяне; бо я — сьціплы і сьмірны сэрцам, і