Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мы, нятворчы дух пануе ў нашай панурай штодзеннасьці. Нятворчыя рабы, мы лёгка схіляемся прад кожным ідалам формай. Толькі невялічкая частка людзей. хочуць быць сапраўднымі творцамі, ды заказаны ім творчыя шляхі ў абшары грамадзянскай асабістай штодзеннасьці, і ўся іх творчая энэргія кіруецца ў вольныя даліны мастацтва і навукі.

Сапраўды, што такое — мастацтва? Гэта, — перш-на-перш, тварэньне чыстай формы, безканечнае, невычарпанае тварэньне. Чым вышэй мастацтва, тым ясьней ў ім самастойнае шуканьне і стварэньне формы. Зьмест усё болей адрываецца ад жыцьця, абасабляецца. Літэратура пераходзіць у музыку, малярства, ў скульптуру; і ў музыцы гук пачынае жыць самастойным жыцьцём; нас цікавіць гармонія гукаў ў тэй форме, якую яны прымаюць ў музычным творы. У скульптуры асобную значнасьць мае цела, маса, каторая пад рукой мастака пачынае жыць уласнай гармоніяй, якой няма ў сапраўдным жыцьці.

Праўда, такой гармоніі паміж зьместам і формай у жыцьці няма, і мастацтва нам дае толькі прыклад таго творчага жыцьця, якое павінны тварыць і людзі.

Што мы далей бачым у мастацтве. Ці яно калі-небудзь здаволена, ці ма-