Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

імкнула, каб выпрацаваць у чалавеку пашану да прызнаных праўд, каб імі кіравалася чалавечае сумленьне. Істнавала і істнуе перакананьне, што ёсьць нейкі філёзофскі камень, які памагае на ўсіх шляхах і сьцежках.

І вось, што выпрацавалі такія зданьні: таннае самаздаваленьне, духовае мяшчанства, стаячае балота, адсутнасьць творчасьці. Праўда, трудней кожную часіну тварыць, чым ужываць гатовае, лягчэй здаваляцца зацьверджаным прыкладам чым шукаць адпаведнейшага, але хараство і шчасьце жыцьця якраз залежаць ад таго, ці прытарнаваны да яго, ці адпавядаюць яму формы, ў якія жыцьцё ўкладаецца. Тут ня можа быць нічога гатовага, навучанага, зацьверджанага, Тут не падойдуць старыя шаблёны, бо яны зробяцца толькі гвалтоўнымі, непатрэбнымі і цяжкімі.

Сапраўднай падставай жыцьця можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма, і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом. Цяпер жыцьцё поўна нядолі, бо мы ня ўмеем быць тварцамі. Мы робім з нашага жыцьця нямілую ні сабе, ні каму іншаму турму, і нярухо-