Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чым скоопэраваная і замажнейшая частка сялянства.

У гэтым выпадку падаткавы націск, у справе ўцягненьня больш шырокіх масаў сялянства, меў-бы значэньне чыста выхаваўчае і прысьпяшыў-бы працэс коопэраваньня сельскай гаспадаркі.

На пэўнай ступені коопэратыўнага будаўніцтва трэба было-б застасаваць адпаведныя мерапрыемствы, каторыя мы называем коопэратыўнымі манаполіямі і каторыя канчальна прымацоўвалі-б да коопэрацыі пэўныя галіны сельскай гаспадаркі. Пры застасаваньні коопэратыўных манаполіяў толькі коопэратыўныя аб‘яднаньні мелі-б права выпушчаць у таварны абарот і на рынак прадукты сельскай гаспадаркі.

Няма сумлеву, што коопэратыўныя манаполіі ня можна ўводзіць прадчасна — гэта значыць перад тым, як тая галіна сельскай гаспадаркі, каторая падлягала б манаполізацыі, не абхоплена была йшчэ досыць коопэрацыяю.

Манаполіі можна стасаваць толькі тады, калі ёсьць пэўнасьць, што зманаполізаваньне пэўнай галіны гаспадаркі ня зьменшыць ейнай таварнасьці. Дзеля гэтага перад увядзеньнем манаполіяў павінна быць праведзена падрабязнае абзнаямленьне з рынкам, з палажэньнем спраў у скоопэраванай галіне гаспадаркі, з пэрспэктывамі на дальшы яе поступ і г. д., бо ўсякая абмылка магла-б папсаваць справу на шмат год.

Мы уяўляем сабе справу так, што ў будучым, арганізаваным на коопэратыўна-арцельных падставах, грамадзянстве толькі ко-