Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коопэрацыі выклікала б агульны гаспадарчы ўздым, што, ў сваю чаргу, адчыніла б іншыя падаткавыя магчымасьці, якія папоўнілі-б падаткавы недабор. Заўсёды можна адшукаць магчымасьць паставіць справу так, што фіскальныя (даходныя) інтарэсы дзяржавы не пацярпелі-б ад застасаваньня гэтакіх мерапрыемстваў.

Гэтакі-ж самы прынцып павінен быць паложаны ў падставы падаткавай палітыкі пры аблажэньні падаткамі іншых аб‘ектаў — зямлі, будынкаў і г. д. Словам, падаткавая сыстэма павінна быць так пабудавана, каб коопэратыўная форма гаспадаркі апынулася у лепшых падаткавых умовах, чым усе іншыя: трэба рабіць процілеглае таму, што было перад сусьветнаю вайною і што наглядаецца і цяпер у тых дзяржавах, дзе ўся эканамічная палітыка ськіравана проціў коопэратыўных аб‘яднаньняў.

Маючы на мэце масавае скоопэраваньне вёскі і вытварэньне там новых эканамічных суадносінаў — аграрна-коопэратыўная палітыка павінна імкнуцца да гэтага ўсімі даступнымі ёй спосабамі, не дапускаючы ніякіх выняткаў. З гэтага пункту гледжаньня напрыклад бедната, як такая, ня можа карыстацца нейкімі льготамі з галіны падаткавага аблажэньня, калі яна ўпарта ня хоча ўваходзіць (маючы да таго магчымасьць) у коопэратыўныя аб‘яднаньні: павінна аплачываць павышаныя стаўкі падаткаў, як і ўсё іншае нескоопэраванае сялянства. Такім чынам можа вытварыцца такое палажэньне, калі нескоопэраваная бедната будзе плаціць параўнаўча вышэйшыя падаткавыя стаўкі,