Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тады прыйдзецца лічыцца з імі, як з элемэнтам вельмі шкадлівым і небясьпечным для грамадзкага і эканамічнага поступу.

Бяручы пад увагу Савецкае дасьведчаньне, трудна спадзявацца, каб гэткі элемэнт сьведама прыступіў да коопэратыўнага будаўніцтва, пакінуўшы раптоўна свае антыграмадзкія прывычкі, дзеля гэтага бязумоўна будзе патрэбны пэўны націск з боку дзяржаўнай улады.

Наагул трэба сказаць, што абавязкам дзяржавы зьяўляецца ўважнае адношаньне да бядняцкіх масаў, каторыя ў працавітай сваёй частцы павінны атрымаць дапамогу дзеля палепшаньня свайго палажэньня, а тая частка, каторую прыйшлося б залічыць да катэгорыі „лодыраў“ павінна апынуцца пад пагрозаю эканамічных і адміністрацыйных рэпрэсіяў.

У справе ліквідацыі незаможнасьці наагул (што даецца зьдзейсьніць толькі паступова), патрэбна будзе складная сыстэма розных мерапрыемстваў. Наўперад, паважную роль павінны адыграць бядняцкія коопэратыўныя фонды, дзе будуць зьбірацца сродкі на палепшаньне бядняцкіх гаспадарак і на давядзеньне іх да агульнага гаспадарчага роўню.

Зразумела, што адных гэткіх фондаў будзе мала і ў гэтым выпадку выявіцца патрэба дапамогі з боку дзяржавы, — дапамогі пазбаўленай дабрадзейнага характару і маючай выключна гаспадарчыя мэты.

Калі, напр., беднаце выдаецца запамога на набытак малочнага быдла, то трэба дапільнаваць і таго, каб гэтае быдла было выка-