поступ, пасколькі ён акажацца ім нявыгадны. Каб да гэтага не дайшло, трэба найвялікшую ўвагу зьвярнуць на коопэраваньне беднаты. З другога боку трэба ўзмоцніць зьбіраньне непадзельнага коопэратыўнага капіталу, коштам зьмяншэньня фонду, падлягаючага падзелу паміж сяброў коопэратыву.
Дальшая небясьпека ў тым, што пры адсутнасьці мэтаадпаведнай коопэратыўнай палітыкі, рост матарыяльнай базы (падставы) коопэратыву будзе адставаць ад росту індывідуальнага дабрабыту сялянства. А для нас першае — рост коопэратыўнай базы — мае аграмаднае значэньне, бо адно падняцьцу індывідуальнага дабрабыту часткі сялянства само праз сябе ня створыць спрыяючых абставінаў для рэканструкцыі (перабудовы), пры каторай толькі і магчыма агульнае палепшаньне жыцьця.
Справе адставаньня беднаты ў коопэратыўным будаўніцтве адводзілася вельмі мала ўвагі ня толькі ў заходне-эўрапэйскай, але і ў савецкай коопэратыўнай літаратуры, між тым яна заслугоўвае на вялікшую ўвагу.
Адной з прычын, якія затрымліваюць коопэраваньне беднаты, ёсьць галіта, каторая не пазваляе выкупіць паевых узносаў, асабліва калі трэба ўступіць у некалькі коопэратыўных аб‘яднаньняў адразу. — Акрамя гэтай прычыны, існуюць і іншыя, якія беспасярэдна злучаны з прыродаю самай бядняцкай гаспадаркі. Гэтак, напрыклад, трудна спадзявацца ўдзелу у нейкім малачарскім коопэратыве такой гаспадаркі, якая ня мае ніводнай каровы.