Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Новы аграрна-коопэратыўны лад з вонкавага боку павінен характэрызавацца запраўды шырокім застасаваньнем розных тэхнічных удасканаленьняў, якія магчымы толькі пры ўвядзеньні арцельна-коопэратыўных гаспадарак.

На наш пагляд рэформу сельскай гаспадаркі трэба праводзіць плянова, а гэтым самым і паступова. Ня можна нічога зрабіць карыснага, разбурыўшы ўсё „за адным махам“, а потым пачынаючы гвалтам накідаць насельніцтву новыя гаспадарчыя формы, каторых яно дакладна навет не разумее. Гэткія рэформы аграрнага ладу павінны быць расьцягнены на даўжэйшы час, у залежнасьці ад ступені культурнай і грамадзкай сьпеласьці народу.

Дзеля таго, што тэхнічныя ўдасканаленьні, без якіх немагчыма вясьці рацыянальную сельскую гаспадарку, можна застасаваць толькі ў буйнейшых гаспадарчых адзінках — трэба ў першую чаргу прыступіць да аб‘яднаньня карлаватых і дробных гаспадарак і тым самым да ліквідацыі іхняга самастойнага існаваньня, як нерацыянальнага з пункту гледжаньня соцыяльна-эканамічнага і гаспадарчага. Гэта магчыма зьдзейсьніць ня дэкрэтамі ці распараджэньнямі, a пляновым скоопэраваньнем паасобных галін гаспадаркі, як напр. малачарства, жывёлагадоўля і інш. Як завяршэньне гэткага працэсу быў-бы пераход індывідуальных гаспадарак у сельска-гаспадарчыя сябрыны (арцелі), дзе або ўся гаспадарка ў суцэльнасьці, або значная частка сельска--