Перайсці да зместу

Старонка:Аграрна-коопэратыўная палітыка будучыні (1936).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ствы, дзелячы, напрыклад, надвыжку не паводле накупу, а паводле паёў і г. д. Асабліва ярка кідаецца ў вочы адсутнасьць рэканструкцыйных мэтаў у сучаснай сельска-гаспадарчай коопэрацыі, каторая, між іншым, павінна быць і бязумоўна будзе тым апорным пунктам, тым вагаром (рычагом), які пры іншых грамадзкіх і палітычных абставінах грунтоўна перабудуе ўсю сялянскую гаспадарку. Заданьні ж коопэрацыі пры сучасным ладзе вельмі вузкія і зводзяцца толькі да павышэньня дабрабыту скоопэраванай часткі насельніцтва і павялічэньня ягонай удзельнай вагі на рынку як прадаўца, што ўрэшце не заўсяды ўдаецца.

Коопэраваньне сельскай гаспадаркі, у тым кірунку і тымі спосабамі, якімі яно вядзецца цяпер, ня можна лічыць за такі дзейнік, каторы здольны быў бы ўстанавіць іншы гаспадарчы лад на вёсцы. З гэтым, між іншым, змушаны быў згадзіцца нават такі прыхільнік коопэратыўнага будаўніцтва, як праф. Туган-Бараноўскі, каторы кажа, што: „Ня маем ніякіх дадзеных на тое, што сельская коопэрацыя паступова можа ахапіць і галіну земляробскай вытворчасьці, ня маем падстаў спадзявацца, каб у далейшым сваім разьвіцьці сялянскія коопэратывы заняліся і вытварэньнем земляробскіх прадуктаў“…

Тое, аб чым кажа Туган-Бараноўскі, ёсьць для нас бяссумлеўным фактам. Але задача ў тым, каб заахвоціць сялян пакінуць сваё прымітыўнае гаспадараваньне, абапёртае на крайнім індывідуалізьме, бо яно завядзе іх да пагібелі.