Старонка:Агні (1930).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана


І будуць па інакшаму
Іх людзі спатыкаць,
І будуць гімны нашыя
Ў грымотах дзён сьпяваць.

І шчырасьцю ласкаваю
Нам кожны скажа ўсьлед:
— „Хвала табе і слава,
Змаганец
І поэт!..“

Сакавік 1928.

6