Перайсці да зместу

Старонка:Аб светапоглядзе Адама Гурыновіча (Лушчыцкі).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аб тым, што Гурыновіч быў матэрыялістам і атэістам, сведчаць яго адносіны да дагматаў рэлігіі. Наперакор яе пропаведзі аскетызма, пасіўных адносін да жыцця, рабскай пакорлівасці, веры ў загробнае жыццё, Гурыновіч сцвярджаў, што сапраўднае шчасце можа быць толькі на зямлі. У імя гэтай мэты пісьменнік змагаўся супроць эканамічнага, палітычнага, духоўнага ў тым ліку і рэлігійнага прыгнёту.

У сваіх творах А. Гурыновіч ставіў мэтай рассеяць ілюзіі веры ў цара, якія моцна жылі ў асяроддзі сялянства. У творы «Дзядзька Антон» паказваецца, што цар — гэта самы буйны памешчык і фабрыкант, самы бязлітасны сярод усіх эксплуататараў. Гурыновіч выступае супроць манархіі, за дэмакратычную рэспубліку. Ён разумее, што манархія, у якой бы форме яна ні ажыццяўлялася, выгадна толькі для эксплуататараў. «Як свет светам — яшчэ нi адзін цар для свайго народа, для мужыкоў нічога добрага не зрабіў. Як толькі дзе пануюць каралі, ці цары, усіх яны ціснуць і думаюць толькі аб тым, каб ім было лепей. Як дзе радзяць аб усім чыста паны, то яны усё так чыста скіруюць, каб толькі паном было добра, а мужык няхай жывець, як сабака, у бядзе і цемнаце, каб толькі працаваў на ўсіх і плаціў падаткі; так усягды бывала, так і будзе, пакуль будуць кіраваць народам цар, кароль, шляхта, купцы, ці багачы; трэба, каб сам сабой народ запраўляць стаў, тагды толькі можа быць яму добра»[1].

Гэтыя выказванні пісьменніка сведчаць аб яго высокім тэарэтычным развіцці, аб тым, што аўтар «Дзядзькі Антона» разумеў класавы характар дзяржавы. Ён бачыў, што ў эксплуататарскім грамадстве дзяржава служыць інтарэсам прыгнятальнікаў. Цары і каралі выконваюць волю памешчыкаў і капіталістаў, трымаюць просты народ у невуцтве, у ярме эксплуатацыі.

Аўтар выкрывае афіцыйную легенду пра цара як памазаніка божага на зямлі. Ён паказвае, што толькі грошы і ўлада робяць царкоу цара вядомай асобай у дзяржаве. Без гэтага «ён такі самы чалавек, як і кожны з нас, i не разумнейшы, а ўжо пэўна не лепшы, а нават у сто разоў горшы. Маець вялікую сілу, маець многа грошы, мог-бы не аднаму памагчы, а ён толькі аб тым думаець, каб з кожнага дзерці як найболей, каб толькі яму было як найлепей»[2].

Аўтар з вялікай грунтоўнасцю робіць эканамічныя абагульненні рэчаіснасці царскай Расіі, паказвае, што фінансавая палітыка царызма накіроўваецца так, каб галоўны падатковы цяжар узвальваць на працоўных. З іх спаганяюць падаткі прамыя і ўскосныя. Асабліва многа грошай спаганялася з працоўных шляхам ускосных падаткаў. Эканамічна пісьменна і вельмі даходліва аўтар тлумачыць сутнасць ускосных падаткаў. «Што толькі не возьміш, што толькі не купіш, што толькі табе трэба ці з'есці, ці выпіць, ці на адзежу, ці да гаспадаркі, за ўсё возьмуць з цябе і цану і падатак, і возьмуць яго здаецца не сілай, здаецца зусім справядліва, бо ніхто, здаецца, не гоніць цябе заплаціць: маеш ахвоту і грошы-купляй, не маеш - не трэба. І заплаціш, браце, той падатак так, што і сам таго ведаць. не будзеш, а здаецца табе, што ўсе тыя грошы ты за сам тавар аддаў. Ажно гоніць цябе патрэба; яны тое ведаюць, што ты купіць мусіш і налажылі падатак у такі хітры спосаб[3].

У адрозненне ад зямельнага, падушнага і іншых прамых падаткаў ускосны падатак не бралі сілай, пад прымусам, а крадком, ціхенька ды лёгенька, як злодзей на кірмашы краў з кішэняў.

Апрача зямельнага, падушнага і іншых прамых падаткаў, працоўных душаць вялікія падаткі на царскую бюракратыю: «То на суд, на пісара, то на старастаў, іншыя дробныя, ды іх столькі, што і не злічыш, хіба не трэба і гаварыць, сколькі та гэтых рублей з нас гвалтам вырвуць што году; гэтага пэўне ніхто не забудзіць, сколькі яго крывавага поту у чужую кішэнь пярэдзіць»[4].

Аўтар «Дзядзькі Антона» прыводзіць наглядны прыклад аграблення сялян з боку царызма. Ён гаворыць, што ў сярэднім сялянская сям'я павінна плаціць 30 рублёў у год аднаго толькі прамога падатку. Гэтых грошай селяніну няма дзе ўзяць. З прычыны беззямелля ён нават хлеб вымушаны купляць. Прадаць яму няма чаго. Ён вымушаны ісці на заработкі і за 30 рублёў працаваць на кулака, памешчыка больш сто дзён у годзе і гэта толькі за тое, каб цару падаткі заплаціць.

Дзесяткі мільёнаў рублёў падаткаў прамых і ўскосных спаганяліся з працоўных у карысць цара, яго чыноўнікаў, памешчыкаў, капіталістаў, купцоў і кулакоў. Усе яны сумесна прыгняталі працоўных і трымалі іх у няволі. «Так, братцы, працуем цэлае жыц цё, аднэй гадзінкі не маем спачынку, ночкі не даспіш, куска хлеба не даеш, а ўсё на што гэта? Каб падаткі заплаціць; а для каго, за што? За грошы нашы цар п'ець, весяліцца, за нашы грошы жывуць паны і чыноўнікі, купцы багацеюць, на нашы грошы трымаюць з нашых братоў і сыноў войска, каб за наша дабро магчы біць нас і нашай кроўю абліваць[5].

Увесь твор «Дзядзька Антон» крок за крокам узмацняе варожасць і пагарду да царызма і прыводзіць чытача да вываду аб неабходнасці насільнай ломкі самадзяржаўя. Адсюль зусім законамерна, што гутарка заканчваецца заклікам: «А цяпер проціў цара і яго чыноўнікаў пойдзем!» Аўтар верыць, што «загляне сонца і ў наша аконца». Гэты эпіграф папярэднічае гутарцы «Дзядзька Антон».

У імя чаго і хто можа і павінен зрабіць

  1. Дзядзька Антон. Вільня, 1892 г.
  2. Там-жа.
  3. Дзядзька Антон. Вільня, 1892 г.
  4. Там-жа.
  5. Там-жа.