Старонка:І залацісьцей і сталёвей (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЦЕРКІ ЛІЛЁВЫЯ.


∗     ∗

I.

Ён з далёкіх пуцін
вярнуўся ў родны край.
Цяжка было ісьці —
цяпер супачыць пара.

Хацелася ўсё вітаць,
хацелася нанава жыць…
А людзі сказалі так:
Ён для нас чужы!..

І пайшоў ён зноў у сьвет,
у сьвет, знаёмы даўно —
на брылянцістай расе
пакінуў адбіткі ног.