— Ну, досі, малады чалавек. Заняткі мы з вамі пачнем з панядзелку, Прыходзьце а гадзіне... ну так восьмай! А пакуль — усяго найлепшага, малады чалавек!
Не пасьпеў схавацца Іцка за дзьвярыма, яку пакой ускочыла разьюшаная, як фурыя, пані Пшыбыльская:
— Цо то ест, Вацік? Навошта ты згадзіўся займацца з гэтым пархачом? Хто дазволіў табе глупства такое? — засыпала пані пытаньнямі. — Гэта-ж трэба дадумацца да такога...
— Не гаранцуйся, каханая мая Алёізанька! Паслухай, што мне у голаў прыйшло...
— Апрача глупства рознага нічога ў тваю голаў прыйсьці ня можа!—адрэзала пані Пшыбыльская.
— Ды не-ж, паслухай-жа, радасьць мая, якая геніяльная ідэя зьявілася ў мяне
І пачаў Пшыбыльскі выкладаць пані Алёізе сваю ідэю.
— Паменташ, кохана, як хацелася нам у часе ўлады найшаноўнага пана