Маленькая спрэчка паміж загадчыкам і загадчыцай дала час Іцку супакоіцца, больш-менш асвойтацца з становішчам. Ён змог ужо спакойна. роўным голасам, выразна выкласьці перад загадчыкам мэту свайго прыходу.
На твары Пшыбыльскага зьявілася адзнака недаўменьня. Намуружыліся бровы, натапыршчыліся тараканавыя вусікі, на лобе сабраліся зморшчынкі і маленькія шкляныя вочкі ўпіліся ў Іцку. Іцка ўважліва сачыў за тварам Пшыбыльскага.
„Прапала“, — думалася яму, — „нічога з маіх мараў ня будзе“…
Схілілася галава Іцкава. Тужліва чакаў ён няўхільнага адмаўленьня.
З насьмешкай у голасе спытаў Пшыбыльскі:
— Ці ведаеце вы, малады чалавек, як цяжка прыстроіцца на чыгунку яўрэю? Вы бачыце, бадай, што на нашай станцыі ані вод нага служачага з вашай нацыі няма? Не прызвычаіліся чыгуначнікі бачыць вас побач з сабой на правы… І ніхто з яўрэяў не адважваецца ісьці