— Вось яно што, — сказаў судзьдзя.
— Нязвычайныя вы людзі, грамадзяне, павінен я вам сказаць. Такіх людзей ніколі яшчэ ня бывала на сьвеце, дый мусіць што й ня будзе пасьля вас. Застаецца яшчэ адна спроба, і, калі яна будзе некарыснай, я адмаўляюся вясьці дзела. Я аддам сенажаць самаму цямліваму з вас.
— У такім выпадку аддавай яе мне бяз доўгіх гутаркаў, — сказаў Кональ.
— Гэта чаму-ж так? — запытаўся судзьдзя. — Няўжо-ж ты самы цямлівы?
— Я гэтак цямлю, што магу пашыць чалавеку вопратку, даведаўшыся толькі аб колеры яго валасоў, і яна будзе сядзець на ім, як адлітая.
— Ну, дзяцюкі, — сказаў судзьдзя, — я мысьлю, пытаньне скончана.
— Не сьпяшайся, мой сябра, не сьпяшайся, — сказаў Дональ.
— Што ты, Дональ, — зьдзівіўся судзьдзя, ці-ж можна яшчэ больш цяміць?
— А чаму не? — адказаў Дональ.
— Ну, што-ж бы ты мог зрабіць?
— Ды я мог-бы пашыць чалавеку вопратку бяз ніякай меркі, а толькі пачуўшы, як ён кашляе.
— Ня кепска, — сказаў судзьдзя. —Ваша цямлі васьць перавышае ўсякае выабражэньне. Тэг, — гаварыў ён, — бедны Тэг, якія-б ня былі шансы тваіх братоў, але табе ўжо над сенажацяй трэба паставіць крыж.
— Вось ужо не! — ускрыкнуў Тэг.
— Ды ці-ж можна быць яшчэ больш цямлівым? — запытаўся судзьдзя.
— Ты вельмі можаш цяміць?
— Хоць-бы столькі, — адказаў Тэг, — што, каб я быў судзьдзёй, ды яшчэ такім прыдурнаватым, што ня змог-бы вырашыць гэтую справу, дык ужо прыкінуўся-б разумным і разьвязаў яе як-небудзь.
— Тэг, — сказаў судзьдзя, — я разабраў гэту справу і абмеркаваў яе, і па ўсей праўдзе і сумленьню вырашыў, што сенажаць дастанецца табе!..