ў Слэт Мора, Слэт Мара, Слэт Біга, Ведзьмы Скалы і яе чатырох ведзьмароў, а таксама ў Чорнага Быка з Рудога Лесу.
— Ну, — сказаў Белы Баран, — больш табе не дастанецца ўжо нікога забіваць і кінуўся на Амадана.
Амадан калоў яго сваім мячом. Але меч адскокваў ад скуры, як ад сталі. Загарэўся страшэнны бой, якого яшчэ ня бачыла да таго часу зямля.
Птушкі і зьвяры зьбегліся з усіх канцоў сьвету паглядзець на страшное пабоішча. Пасьля доўгіх высілкаў Амадану неяк пашанцавала разгледзець белую плямку, аб якой казала яму рудая кабета, і праткнуць яе мячом.
Лёс барана была вырашаны. Ён аднака-ж перад сьмерцю паклікаў да сябе Амадана і наклаў на яго зарок адшукаць і забіць Жабрака швэдзкага караля. Амадан выняў бутэльку з жывой вадой, памазаў свае раны і вярнуў сабе сілу і здароўе. Пасьля таго ён пусьціўся назад і к вечару прыйшоў да рудой кабеты, каторая чакала яго на парозе сваей хаткі.
Вельмі радая, што ён вярнуўся цэлы і незашкоджаны, накарміла яна яго добрай вячэрай і паклала спаць, раніцай паказала дарогу к Жабраку шведзкага караля.
— Як толькі ты дойдзеш да ўзгорку, — сказала яна, — Жабрак спусьціцца з неба на хмары. Пад нагамі Жабрака ты ўбачыш увесь сьвет, а пад галавой яго ўбачыш нічога.
Калі ён будзе пабіты, дык падымецца ў тумане ў неба, каб адпачнуць і набрацца сіл. У першы раз можаш пусьціць яго, але калі ты яго пусьціш у другі раз, ён напэўна заб’е цябе, як толькі спусьціцца на зямлю.
Памятай гэта. Калі ты астанешся ў жывых, прыхадзі да мяне, а калі загінеш, я прыду к табе.
Амадан падзякаваў, разьвітаўся з ёю, адправіўся ў дарогу і йшоў, пакуль ня прыйшоў к узгорку, аб якім яна яму казала.
Убачыў ён, як з неба спусьцілася вялікая хмара, а калі яна села на ўзгорак і разыйшлася, дык перад ім стаяў Жабрак караля швэдзкага, і пад яго нагамі