Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цякла прыгожая рэчка, каля якой павінны расьці кусты і дрэвы, каб на дрэвах сьпявалі птушкі, а воддаль гудзела мора.

— Прынц Кональ, — адказаў Шэмус, — ты добра ведаеш, што нічога гэтага я не магу зрабіць.

— Я добра ведаю, што ты можаш, — сказаў прынц. — Даю табе тры дні, і, калі ты ня выпаўніш майго загаду, разьвітайся з жыцьцём. Сказаўшы гэтак, адышоўся прэч.

Беднаму Шэмусу нічога не заставалася рабіць, як зноў плакаць. Ён добра разумеў, што ня можа выпаўніць прынцавага загаду. Плакаў ён доўга, ажно пачуў пад самым вухам чыйсьці голас, падняў главу і ўбачыў Рыжага Дзядка.

— Шэмус, Шэмус, — гаварыў дзядок,— што гэта з табой здарылася?

— Ня варта й расказваць аб тым, што са мной здарылася, — адазваўся Шэмус.

Хаця ты мне і дапамог у прошлы раз, але цяпер няма ў сьвеце чалавека, які мне дапамог-бы.

— Ну, усё роўна, — сказаў Рыжы Дзядок, — калі ўжо я не дапамагу, дык і не папсую нічога. Каб аблегчыць душу, Шэмус расказаў Рыжаму Дзядку сваё гора.

— Шэмус, — сказаў Рыжы Дзядок, — ты зрабі вось што. Сяньня ўначы, калі ўзыйдзе месячык, ідзі да крыніцы, што знайходзіцца ў Даліне Фей. Там ты знойдзеш міску, ліст і пяро. Зачэрпай у міску вады, вазьмі ліст і пяро і йдзі да замку. Вылі ваду, як можна далей ад замку, здуй лісток з правае, а пяро з левае рукі і пабачыш, што здарыцца.

Шэмус абяцаў зрабіць усё, што сказаў дзядок. Як толькі ўзыйшоў месячык, ён ужо быў каля крыніцы ў Даліне Фей; там ён знайшоў міску, лісток і пяро. Ён набраў вады ў міску, захапіў з сабой лісток і пяро і пайшоў да замку.

Прышоўшы туды, ён лінуў ваду з міскі гэтак далёка, як толькі хапіла сілаў, — глянь, ажно акіян, які быў за сто міль ад замку, з гукам пасунуўся к замку, а рэчка, што была за сто міль, цяпер пацякла каля самага замку ў акіян. Зьдзьмухнуў ён лісток