Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нем і прастаком, які спусьціў лепшую карову за глупства у той час, калі ў хаце няма ні скарынкі хлеба, ні грошай.

— Мы-ж ня маем чым жыць, — сказала яна. — Заўтра раніцай завядзі Чарнушку на кірмаш і прадай яе. Са сьветам Джэк падняўся і пагнаў на кірмаш Чарнушку. Там ён ізноў убачыў вялікі натоўп людзей.

— Што гэта значыць? — падумаў Джэк. Парасьпіхаўшы людзей і пралезшы наперад, убачыў ён учорайшага незнаёмага чалавечка з мышкай і прусаком. Ізноў было тое, як учора: зьвяркі скакалі, а з імі ўвесь кірмаш. Потым незнаёмы запытаўся ў Джэка:

— Мо’ купіш маіх зьвяркоў?

— І рады-бы купіць, ды не магу, — адказаў Джэк.

— Чаму так?

— Няма грошай. А бедная мая матуля сядзіць забітая горам дома і не можа дачакацца грошай, якія я прынясу, калі прадам карову. Трэба-ж яе хоць чым-небудзь абрадаваць.

— Для гэтага найлепшае — мая мышка. Калі пчала зайграе на гарфе, а мышка заскача, дык твая маці так разьвесяліцца, як яшчэ ніколі ў жыцьці.

— Ды ў мяне-ж няма грошай, каб заплаціць табе за мышку, — цьвердзіў сваё Джэк.

— І ня трэба. Я аддам сваю мышку за тваю карову.

Беднаму Джеку так захацелася меці мышку, што ён з ахвотай аддаў незнаёмаму карову, а сабе забраў мыш.

Як толькі Джэк з мышкай у кішэні падыходзіў да хаты, маці радасна спаткала яго.

— Прадаў кароўку, сынок?

— Як-жа не прадаць, — прадаў!

— І з карысьцю прадаў?

— З вялікай, матулька.

— Ці шмат-жа грошай дастаў?

— На што тыя грошы, мамка. Я ўзяў тавар, лепшы за грошы.

— Ах, Джэк, Джэк, — аж заплакала старая. — Ну што-ж ты нарабіў!