Перайсці да зместу

Старонка:Ірляндзкія Народныя Казкі (1923).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мужыкі і бабы, Джэк са сваёй пярэстай, гаршкі і цэбры, вазы і колы, ды такі на ўсіх напаў сьмех, што мала жываты не палопаліся. Раптам незнаёмы чалавечак зьвярнуўся да Джэка.

— Джэк, ці хочаш ты мець гэны зьвярынец?

— Не адмовіўся-бы, — сказаў Джэк.

— Калі так, дык што-ж табе перашкадае?

— У мяне няма грошай.

— Затое — ёсьць карова. Я аддам табе за яе пчалу і гарфу.

— Не, — сказаў Джэк, — бедная матуля мая сядзіць дома і плача, і я мушу прадаць карову, каб хоць трохі разьвесяліць яе.

— Ці-ж табе патрэбна лепшае вясельле, — адказаў незнаёмы. — Як толькі яна ўбачыць пчалу, што грае на гарфе, дык так будзе сьмяяцца, як яшчэ ніколі не сьмяялася.

— Гэта добрая думка! — згодзіўся Джэк. Удэрылі па руках. Незнаёмы забраў карову, а Джэк пайшоў дамоў з пчалой і гарфай у кішэні. Дома маці з радасьцю спаткала сына.

— Прадаў такі кароўку, Джэк?

— Прадаў, матуля.

— І ці з карысьцю прадаў яе?

— Дужа карысна, мамачка.

— А колькі-ж ты дастаў за яе?

— Я прадаў яе не за грошы, а выменяў на тавар, яшчэ лепшы за грошы.

— Што-ж ты, сынку, нарабіў?!

— Памаўчы трохі, матуля, пакуль ня ўбачыш сама, бо калі ўбачыш, дык будзеш хваліць мяне.

Джэк дастаў з кішэні пчалу і гарфу, паставіў іх на падлогу і сьвіснуў. Пачуўшы сьвіст, пчала стала граць на гарфе. Бачучы гэткае дзіва, старэнькая ня вытрымала, голасна зарагатала і пачала скакаць. Разам з ёй заскакаў і Джэк, а за імі гаршкі і міскі, вожаг і цэбры, — адным словам, уся хата пусьцілася ў скокі.

Джэк падняў з падлогі пчалу і гарфу, і ўсё спынілася, толькі старэнькая яшчэ доўга сьмяялася. Заспакоіўшыся, яна доўга лаяла Джэка, празываючы яго дур-