Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў доўгі час ён з усім чыста азнаёміўся, спазнаўся, і ўсё чыста укеміў, што датычыло гаманліваго карчомнаго жыцьця, яго норову і цікавых звычаёў. Урэшці, стаў, падла, пазнаваць у твар карчомных „жыхароў“ ды налажыўся „дзень добры“ даваць і кожнаго клікаць па імені і па прозвішчу. Скончылося тым, што яму ўжо ня трэ’было турбаваць вачэй, каб даведацца, што першы з ранку, як толькі атчыняцца дзьверы, ўходзіць войкалаты Сёмка. Сёмка пастаянна бяз вопраткі, у шарачковых, с чырвонымі латамі на каленях, портках і ў чорнай, як земля, згрэбнай кашулі. Шапка на ём, бадай ці ня кожны дзень была іншая, але заўсёды — у летку зімовая, а у зімку летняя.

Цікавасць брала папугая, дзе ён іх даставаў? Ці ня краў, як часам даводзілося і яму, калі што кепска лежало, або здавалося занадта прынадным?.. З зубоў у Сёмкі заўсёды стырчэла даўжэзная, накшталт кульбакі, люлька. Яна выймалася з губы ласьне у той момэнт, як трэ’было высмаркацца, або выпіць чарку гарэлкі, бо ён спаў з ёю ў зубах, заліхвацка умеў плёваць, не выймаўшы люлькі, аткапыліўшы лупу, і, калі не брэхалі, дык аднакраць на хаўтурах