Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трапіцца там што колячы прыкупіць тайна’ або, напрыклад, закрасіць гарэлку вадой, дык хоць ты да склепу хавайся: утаропіцца, бэстыя, як німа ведама на што. Яно, ёсць ведама, птушка — не чэлавечае вока, — бачыць, але не скажэ, а усё-ж неяк ня добра робіцца, калі дужа прызіраецца ды назаляецца: здаецца пакруціць галавою ды скажэ: „Ну, і шэльма ты, Моўша“. А Моўша — что Моўша? Моўша на дзіва чэлавек сумленны! Круцельства, ашуканства, альбо якога шальмоўства, ні разочку ніхто ад яго ні бачыў. Ён і с простым чэлавекам, як с цанам, заўсёды прыветны, ласкавы; усім паслуе, наровіць усім роўна дагодзіць і заўсёды ахвотна чэлавеку раду падасьць. Ніхай людзі скажуць, калі сказаў ён што кепскае каму, ці зрабіў якую прыкрасць каму, а калі трошкі разводзіў гарэлку, дык — вада-ж не атрута, ды-й рабілося гэта, спагадаючы людзям, дзеля іх-жэ ўласнае карысьці: і больш выпьюць і ня прудко упьюцца. А колькі ён дабра людзям, зрабіў, — дык, каб яму гэтулькі рублёў, даўно-б пэўна карчмарство, пакінуў… Вун Шлёма — крыжам расьцягніся, — ані на грош нічога на павер не дасьць…

Але папугай, як і людзі, нічога не казаў, а толькі цікаваў. Гэткім чынам, ня