Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

канчаецца. З боку пачалі размову пра чуткі, здарэньня, пра кірмаш…

— Ця-пер і Клецак і Капыль саўсім занепалі: казы добрае, ня то што, купіць не патрапіш! А даўней, яшчэ за маю памяць, — вядзе сівы, с пажоўклымі ад табакі вусамі, дзед: — дык мо’а на ўсём сьвеці гэткаго кірмашу не было… Або вось Мір…

— Дык гібее народ, німа чаго казаць! Я сам памятаю, як у нас зямлі не хацелі браць, падаткаў, ці што баяліся; пашы тае колькі было, быдла! А цяпер земля гэтаго ня родзіць. Я летась — дзе на навозах-насеньня не сабраў!..

— Галеюць людзі да званьня, дадае- трэці: розуму не дабярэш, што гэта будзе, як далей жыць давядзецца! Мэрам усё нешта вернецца, руйнуецца і разваліцца ня можэ. Страхоцьця ды годзі! У газэтах вунь…

Гэтта ўсе злучаюцца ў агульнай гутарцы пра сучаснае становішчэ, пра грамадзянскіе справы, пра суседзкіе стасункі. Кожын бажае выказаць свае думкі, паслухаць людзей, прапытацца пра тое, што робіцца на сьвеці. У другі дзень некалі, — за працаю сьвету не бачыш, — дык на сьвята назьбярэцца ці мала справункаў, аб якіх „трэ кончэ парадзіц-