Старонка:«Ня ўсе-ж разам, ягомосьці!..» (1914).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рана, ня моліцца, — да карчмы дыбае“. Гаспадыня, шапочучы пацеры, гатуецца пячы бліны, смажыць верашчаку, а гаспадар нашча падаецца у карчму. У карчме, кінуўшы агульнае „дзень добры“, кожын сам сабе шукае мейсца. Хто захваціцца раней, дык займае лепшае, пачэснае, за сталом, на лаве ці зэдліку; а хто спозьніцца, калі там саўсім патоўпіцца нельга, дык садзіцца на парозі ці проста ў куточку на падлозі, абы „не замінаць вельмі“. Размасьційшыся, як каму давялося, кураць люлькі, зажываюць табаку, частуюцца тутуном сваей гадоўлі, хваляць добры, ганяць кепскі, а часам і заспрэчаюцца на гэтым грунце:

— Слухаць ня хочу! трасе галавою дзядзька: „Хіба гэта тутун? Гэта — капусьнік, а не тутун! Запробуй майго: уся хата чхае, як крышыць пачынаю! Жонка ка’а, ня трэ’ лепшаго лекарства ад катару“…

— Дарма, ня згоджваецца другі: ў нос то ён бье, але смаку, як сьледна, не мае, дый пяршыць, дзярэ ў горлі…

— Ат, вярзе чэлавек, ажно слухаць моташна! — Базыль! — зьвертаецца ён да другога: ты курыў! няўжож і ты скажэш…

Але Базыль ня слухае, і спрэчка хутка