Спякота

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Спякота
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/185.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Наша поле — дзірван.
І пячэ, і пячэ…
І жыве дзе-нідзе толькі грэчка.
Просіць піць сухі луг, просіць піць сухі шнур,
І патрэскана дно сухой рэчкі.
Саранчой авадні.
Проста яшчэ не даюць.
І кусаюць так злосна, балюча.
Ёсць пацеха адна — урадзіўся палын,
На гародзе аж цэлыя кучы.
Стогне блізкі сусед:
«Голад пойдзе тут граць!
А цымбалы ў мяне — лыжак восем.
Эх, каб дождж на тры дні…
Гэта ж ліпень у нас,
А жаўцеюць лісты — проста восень…»