Перайсці да зместу

Спатканьні (1925)/Родныя песьні/Спатканьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Разьвітаньне Спатканьне
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
Васількамі цьвітуць твае вочы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Спатканьне (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СПАТКАНЬНЕ


Ў часе нашай ростані,
Калі сонца ў просіні
Рассыпала золата, —
Была невясёлай ты.
Я — твой сын усьпешчаны —
Быў на час разьвенчаны
З тым, што нас суцешыла,
Каб жыць шчасна, весела.
Разьвітаньне з шчырасьцю
Я паслаў, бо вырасьці
Здолеў тут — пад клёнамі
Стройнымі, зялёнымі.
Нас вітала сонейка,
Як я стаў на гонейкі
Доўгія, разлогія
З ростані трывогаю.
Ў пору веснавейную,
З думкаю надзейнаю,
Што, як правандруюся,
Зноў к табе вярнуся я,
Разьвітаўся шчыра я,
Каб ляцець да выраю.
Так мы расставаліся.
Зноў-жа, зноў спаткаліся,
І ўжо ў пору жніўную.
Песьняй пераліўнаю
Нам зьвінелі голасна
Нівы сьпелым коласам.
І вось, посьле ростані
Цябе, жыцьцем простую,
Спаткаў з большай шчырасьцю
Не затым, што вырасьці
У гэтым месцы здолеў я,
А затым, што воляю
Ты, як ўсе, багатая,
Што адзета шатаю,
Як усе, прыгожаю.
Дык цьвіці ты розаю!

Менск, 1925 г.