Перайсці да зместу

Спатканьні (1925)/Песьні зурновыя/За горы сонца…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч у гарах За горы сонца…
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1925 год
Памяці Лермантава
Іншыя публікацыі гэтага твора: За горы сонца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ГОРЫ СОНЦА…

За горы сонца хавае косы,
Прасторам шэпча: спакойнай ночы.
А хмары, хмары, нібы пракосы,
Кладуцца роўна на скал адкосы.

Іх вецер ціхі чуць-чуць гайдае,
Нібы адзеньне шаўковай ткані…
Глядзіцца зорка, ў прастор гадае:
Яна кагось-та жджэ, выглядае;

Яна глядзіцца і пільна сочыць,
Калі к ёй месяц празрысты гляне,
Каб разам ціха шаптацца ў ночы
І слухаць песьні і сьмех дзявочы,

Што льлюцца, льлюцца пад звоны гары
У цішы цёплай каўкаскай ночы
І родзяць думкі, і сеюць мары
Пад звоны сэрца — жыцьця удары.