Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/VI/Расейскія чыгункі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Кажух і вата Расейскія чыгункі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Дэпутаты й грамадзяне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Расейскія чыгункі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСЕЙСКІЯ ЧЫГУНКІ.

Кожны ведае ў Расеі,
Што, як вол прыплоду,—
Так Расейскія чыгункі
Не даюць даходу

І мазгі «чыны» ўсё сушаць
Над такой праявай,
Ды ніяк ня ўцямяць праўды,
Ў чым схавана справа.

А рэч проста: катастрофы
Зводзяць гаспадарку;
Бо які-ж паедзе дурань
На зламаньне карку?

1914 г.