Спадчына (1922)/VI/Песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праступнік Песьня
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Янка Канцавы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Гнаны Янка доляй…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ.

Гнаны Янка доляй,
Змушаны патрэбай
Цягне ў места дровы,
Каб купіці хлеба.

А дзе кісьне пуня
Панская старая,
Прэцца Янукова
Жонка маладая.

П’е мужык на рынку
Барышы за дровы,
А паніч гуляе
З жонкай мужыковай.

Накупіў за дровы
Янка хлеба, солі
І вясло баранкаў
Для сваёй Антолі.

І гасьцінцам дома,
Жонку ён частуе,
Паніча з палацу
У руку цалуе.