Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/III/Стоногае ліха

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Званы Стоногае ліха
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
На прызьбе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Станогае ліха.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТОНОГАЕ ЛІХА.

Стоногае Ліха-Нядоля
Валочыцца з поля на поле;
А вочы ў яго—што ў начніцы,
А рукі ў яго—чараўніцы.

Дзе ступіць—там кроў выступае,
Дзе гляне—там крыўда сьляпая
Народы хіне, як калосьсе,
Каго-ж абыймае—сьмерць косе.

Трымае сьвет цэлы ў парадку,
Ня мае канца і пачатку,
Ня знае граніцы і меры,
Ня гіне ад кос і сякераў.

Так блукае з поля на поле
Стоногае Ліха-Нядоля;
Над ім-жа сам Бог з пярунамі
Дзяржыць страж, спавіты імгламі.