Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/III/Вечар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На вуліцы Вечар
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Мой цень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР.

Мой вечар, знаю, блізка, недалёка—
Ёсьць раніца—павінны й вечар быць,

Але ня счэзну я з-пад долі вока—
Дзень, вечар, ноч, а трэба, буду жыць.

Зямлі і сонцу нізка пакланюся—
Я сын зямлі, і сонца вольны сын!

Як з братам, з ветрам шчыра абыймуся—
Я—ветру, а мне вецер друг адзін.

Сум вечны пасаджу свой на пасадзе—
Ён заслужыў даўно ў мяне на трон,—

Ўзлажу варону з сьлёз яму ў парадзе—
Така варона ўсіх важней карон.

Слугой яму прызначу адзіноту—
Яна сама вярнейша з слуг,—бяз здрад;

Асьветлю хорам сваіх дум яснотай—
Дум шмат я маю, ах, як шмат, як шмат!

Душы дам волю, заручуся з песьняй—
Душа і песьня—сьвет мой, скарбы ўсе мае…

Хай раніца жыцьця майго ускрэсьне,
Хай вечар мне жыцьця ноч дапяе!

4/II,—15 г.