Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/II/Песьня (з народнай)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З сіроцкай долі Песьня (з народнай)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
Аб мужыцкай долі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Каб была я перапёлкай…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ.

(З народнай).

Каб была я перапелкай,
Каб я волю мела,—
Дзе-б хацела, паляцела,
Дома-б не сядзела.

Ці па ягады ў бор шчыры
Туды, за сялібкі
Ці ў лёс цёмны па арэхі,
Дзе ляшчэўнік гібкі.

Ці ў зялёны луг, дзе рэчка,
Ўецца і лялее,
Па каліну па чырвону,
Што ў тым лузе сьпее.

Ой, ня быць мне перапелкай,
Крылейкаў ня меці,
Ні ў бор шчыры, ні ў лес цёмны
Мне не даляцеці!

Найгарчэйшыя у лузе
Ягады каліны,
Найцяжэйшая на службе
Доля у дзяўчыны.

Як я выйду маладзенька,
За вароты ў поле,
Паліюцца самі сьлёзы
З цяжанькай нядолі.

Ой, крывава паліюцца,
Мае горкі сьлёзы,
Бы расіца ў летню ночку
З беленькай бярозы.

Плачуць вочы век да веку
Дома і на полі—
Не па добрым чалавеку,
А па добрай волі.—