Перайсці да зместу

Спадчына (1922)/II/З песень нядолі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Поле роднае З песень нядолі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1922 год
З песень мужычых
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зь песень нядолі (Колькі жудкага…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ПЕСЕНЬ НЯДОЛІ.

Колькі жуткага,
Колькі горкага,
Зла ўсялякага,
Ходзіць, поўзае!

І як цяжанька
Сэрцу чуткаму
З гэтай брыдасьцю
Сустракаціся!

Вось канвой брыдзе.
Шаблі бліскаюць,
Людзі бедныя
Звоняць путамі.

Вось сіротанька
Пад варотамі
Плача з голаду,
Стыне з холаду.

Там над працаю
Бескарыснаю
Сілы губяцца
Неакрэпшыя.

Там збыдлеўшыя
Брацьці родныя
Забіваюцца,
Рэчкай льецца кроў.

А там дзеванька,
Хлопцам зьменьнікам
Ашуканая,
Прэцца к поламцы.

Чутны воклікі
Ўсё хаўтурныя,
Совы толечы
Сьвішчуць радасна.

Эх, і як тут жыць
Сэрцу чуткаму,
Адчуранаму,
Адзінокаму!

1906 г.