Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Ціхі Нёман

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Там, дзе ціхі Нёман… Ціхі Нёман
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
⁂ Ці-ж можна тысячамі зьмераць…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ціхі Нёман.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦІХІ НЁМАН

Зьнік туману белы полаг,
Скалыхнулася балота муць…
Бач, сыны разбойнай Волгі
Ціхім Нёманам куды плывуць?

Грамады ліхія гульні
Узьнялі курганаў сонны стан…
— Гэй, ад гучнага вадгульля,
Хто жывы — к жыцьцю сьмялей паўстань!

Ціхі Нёман, сын краіны,
Зачарованым даволі спаць, —
Будзь і ты разбойным сынам
Ды зьбяры на хвалях сваіх раць.

І з валжанамі ты межы
Пявуном чырвоным пераскоч.
Сонцам вылітыя вежы
Дзень запаляць, выбрызнуўшы ноч.

Хай бушуюць твае хвалі,
З берагоў хай выйдуць на прастор.
Хай затопяць шырай, далей
Ад вакоў струхнелы сівы бор.