Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Мілы сэрцу, дорагі і любы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Мілы сэрцу, дорагі і любы…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Я малады…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мілы сэрцу, дорагі і любы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Мілы сэрцу, дорагі і любы
Дзён мінулых грозныя паходы…
Няхай сёньня у паход затрубяць, —
Выйду першым з вогненай паходняй

Адпачну я можа на руінах,
Не шкадую ні жыцьця, ні сілы…
Шлях адзін мой — згіну ці ня згіну —
Бараніць, што сэрцу майму міла.

А цяпер я ў сонечным паходзе,
Песьня льецца залатым струменем…
Слухай песьню, вольны мой народзе,
Твой поэт цябе так разумее!..

Як і ты — і я жыву той думай,
Што мінуюць грозныя паходы…
Над людзьмі пакуль ня зьнішчым глуму, —
Ня тушы ты вогненай паходні!..