Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Маладняк

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Атаман Маладняк
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Плывем к прыгожа-сьветлай далі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маладняк (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛАДНЯК

Тут учора бура выла нам,
Вецер-чмут гайсаў з кутка ў куток,
Стары бор з карэньнем выламан,
Сумны шум яго навекі змоўк.

Заіскрыла сонца — вір агню…
Буралом спаліла з гольлямі!..
Зьніклі хмары… і пад чырваньню
Ўсе прасторы сталі голымі.

А сягоньня — чутны водгукі
— Нам расьці — дык мала дня!
Толькі тут узьняцца мог такі
Волат лес — наш Маладняк.

Стройны лес і горды выгляд,
Нібы раць, што мкнецца ў бой,
Яго шум — што голас: „выедам
Пастаяць за праўду галавой“.

Маладняк сваімі лісьцямі
Шапаціць нам казку-вольніцу…
Помнім, помнім, як калісьці мы
Чорных дзён стрымалі коньніцу.

Перастаў і сумны сьпеў гусьці
Дні прышлі ажно ня верыцца…
Хто-ж адвагі знойдзе, сьмеласьці
З сілай моладзі памерацца?

24 сакавіка, 1923 г.