Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Комуна-сьвет

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Разбуджаная Комуна — сьвет
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Польскім барацьбітом
Іншыя публікацыі гэтага твора: Камуна-сьвет.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОМУНА — СЬВЕТ

У новы сьвет гадамі-крокамі
Па сонцам высланаму шляху…
Ад чорных дзён ужо далёка мы, —
За валам вал бяром бяз страху.

І бурай лес струхнелы валіцца…
Гарыць на ўсходзе золак ціхі…
Комуне гучна трубяць раніцу,
Паўстаўшыя ў нізіне скіфы.

Ад гэтых труб зямля ўся дрогае, —
Жыцьця бурае падваліны…
Мы ў новы сьвет пайшлі дарогаю,
Дзе крык ня чуцен сакаліны.

Туды — ўсе дзікаю навалаю:
Свае, чужынцы-паяжджане…
З дзевятым і рашучым валам
Комуны сьвет к нам прыдзе жданы.

6/XI — 22 г.