Перайсці да зместу

Сонечны паход (1929)/Засьпявай быльлём, мяжа…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З цыклю „Вясеньні балаган“ Засьпявай быльлём, мяжа…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Зіма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Засьпявай быльлём, мяжа…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАСЬПЯВАЙ БЫЛЬЛЁМ, МЯЖА…

Сьпі, сыночак, вечар блізка
Мне палоску трэба жаць.
Вецер, гушкай ты калыску,
Засьпявай быльлём, мяжа.

‘Шчэ ня час спачыць ад працы,
Хоць ад поту твар мой змок,
Буду з мілым забаўляцца,
Як зямлю агорне змрок.

Сьпі, саколік, мой прыгожы,
Ой, як цяжка, цяжка мне…
Тваёй маме хто паможа,
Што адна палоску жне!

Тата твой ваюе з панам,
Каб няволі больш ня знаць…
Вырасьцеш ты стройным станам —
Пойдзеш сам ў Чырвону Раць.

Сьпі, мой коцік, закрый вочкі, —
Больш люляць ня маю сіл…
Дзень бяжыць, і хутка ночка…
Зоркі сеюць небасхіл.

Вецер, гушкай ты калыску,
Засьпявай быльлём, мяжа.
Сьпі, сыночак, вечар блізка —
Мне палоску трэба жаць…