Перайсці да зместу

Сонечнымі сьцежкамі (1925)/Сягоньня/Завяжу я…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Селькор ⁂ Завяжу я…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1925 год
⁂ Не шкадую…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завяжу я, завяжу я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Завяжу я, завяжу я —
завяжу я думкі ў вузел:
песьню нашу — ня чужую,
Ня чужую чуў я ў лузе.

Распляту касу густую
ды акутаюся ў кудры…
Маладую, агнявую
я ніколі не забуду.

Грайце струны, грайце струны,
грайце, струны пра раздольле:
парасту я ў полі руньню,
парасту травою ў полі.

Думкі ў вузел завяжу я
дый зямельку пацалую —
не пайду ў зямлю чужую,
бо сваю мацней люблю я.